Помнік Францыску Скарыну (Калінінград)
Помнік | |
Помнік Францыску Скарыну | |
---|---|
54°43′29″ пн. ш. 20°31′38″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Скульптар | Анатоль Арцімовіч |
Дата пабудовы | 2004 год |
Помнік Францыску Скарыну — помнік у Калінінградзе, Расія. Прысвечаны беларускаму першадрукару і асветніку Францыску Скарыну, які працаваў у гэтым горадзе (тады Кёнігсбергу) пры двары прускага герцага Альбрэхта. Устаноўлены ў 2004 годзе на тэрыторыі Балтыйскага федэральнага ўніверсітэта імя Імануіла Канта па ініцыятыве нацыянальнага таварыства «Калінінградскае зямляцтва беларусаў». Аўтарам помніка з’яўляецца скульптар А. Арцімовіч[1].
У помніку Скарыну выкарыстаны амаль жанравы матыў — гуманіст, вандроўнік, які ў час падарожжа прысеў на камень. Аўтар дабіваецца псіхалагічна паглыбленага, па-філасофску напоўненага, ёмістага прачытання вобразу. У адрозненне ад іншых помнікаў, прысвечаных Ф. Скарыну, гэты скульптурны твор не кананічны, дэманструе смелую аўтарскую нетрадыцыйную трактоўку вобраза[1]
Зноскі
- ↑ а б М. П. Чайко. З НАГОДЫ 500-ГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАГА І ЎСХОДНЕ-СЛАВЯНСКАГА ПІСЬМЕНСТВА: ВОБРАЗ ФРАНЦЫСКА СКАРЫНЫ Ў ТВОРАХ МАНУМЕНТАЛЬНАЙ СКУЛЬПТУРЫ Архівавана 2 лістапада 2018.